Затрыманьне ў Менску дыпляматкі ЭЗ Эвэліны Шульц будзе мець вельмі цяжкія наступствы, сказаў у інтэрвію DW Пэтэр Стана, прэсавы сакратар Эўразьвязу ў зьнешнепалітычных пытаньнях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Часовую павераную ў справах ЭЗ у Беларусі затрымалі пасьля суду над палітвязьнямі і каля дзьвюх гадзін утрымлівалі ў міліцыіПаводле яго, тое, што адбылося, добра паказвае сутнасьць беларускага рэжыму. З аднаго боку, гавораць пра амністыю, з другога — праходзяць палітычныя працэсы за зачыненымі дзьвярыма. «А затым яны адважваюцца на недапушчальны і вельмі небясьпечны крок па затрыманьні дыпляматкі», — заявіў Стана. Ён паведаміў, што гэта выклікала жорсткую рэакцыю з боку ЭЗ, кіраўніцу беларускай дыпмісіі ў Брусэлі выклікалі для тлумачэньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Часовага паверанага Беларусі ў Брусэлі выклікалі на размову пасьля затрыманьня дыпляматкі ў МенскуСтана заўважыў, што гэта ўжо другі выпадак затрыманьня эўрапейскага дыплямата. «Мы прымем меры, каб паказаць, што не зьбіраемся мірыцца з падобнымі рэчамі. Інцыдэнт будзе мець вельмі цяжкія наступствы. Мы дакладна далі зразумець, што падобнае непрымальна і больш не павінна паўтарацца», — заявіў ён.