«Мы ўвядзем Украіну ў нашую эўрапейскую свабодную зону роўмінгу. Час гэта зрабіць», — сказала яна ў сваім штогадовым звароце «Аб становішчы Зьвязу» у Эўрапарлямэнце.
Фон дэр Ляен падкрэсьліла, што адзіны рынак ЭЗ — адна з найвялікшых гісторый посьпеху Эўропы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь падтрымала ініцыятыву аб адмене роўмінгу паміж Эўразьвязам і ўдзельнікамі «Ўсходняга партнэрства»«Настаў час зрабіць яго пасьпяховым і для нашых украінскіх сяброў», — падкрэсьліла яна.
Таксама старшыня Эўракамісіі адзначыла, што Ўкраіна ўжо зьяўляецца тэхналягічным цэнтрам і домам для многіх інавацыйных маладых кампаніяў.
У ліпені прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што краіна плянуе ў хуткім часе далучыцца да роўмінгавай прасторы ЭЗ. Раней апэратары мабільнай сувязі з Эўразьвязу і Ўкраіны дамовіліся зрабіць сувязь паміж краінамі больш даступнай, зьніжаючы тарыфы на роўмінг.
З 1 красавіка Беларусь і Расея адмянілі плату за ўваходныя званкі ў роўмінгу на тэрыторыі гэтак званай Саюзнай дзяржавы. Адмену роўмінгу Менск і Масква абмяркоўвалі амаль 10 гадоў, а тэрміны неаднаразова пераносіліся.