Беларускі комік Слава Камісаранка, які цяпер жыве і выступае ў Польшчы, правёў новы стэндап на беларускай мове, які называецца «Ўсё зразумела». Там толькі «крышталёва ясныя» і «зусім зразумелыя» жарты, піша Zerkalo.
Новы стэндап на беларускай мове Камісаранка прэзэнтаваў падчас вялікага туру па Польшчы: «Я не магу выехаць з Польшчы, бо ў мяне няма дакумэнтаў. Таму і „вялікага“».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі комік, якога прызналі непажаданай пэрсонай у РФ, прадаў від на жыхарства ў РасеіЯк прызнаўся комік, напісаныя на беларускай мове жарты ён «тэставаў» на сваіх сябрах не зь Беларусі, каб зразумець, ці сьмешныя яны ўвогуле. Але з гэтай задумы нічога ня выйшла.
«Калі я расказваў свае жарты на беларускай мове сваім сябрам не зь Беларусі, яны кожны раз казалі мне: „Слухай, а я ўсё зразумеў!“ Я такі: „Супэр, гэта ж менавіта тое, чаго я хацеў ад сваіх жартаў“. У людзей будуць пытацца пасьля канцэрту: „Ну што, сьмешна было?“ — „Не, было крышталёва ясна. Мы зразумелі зусім усё!“» — успомніў ён.
Камісаранка дадаў, што трэба было пачынаць выступаць па-беларуску значна раней — маўляў, тады ў яго «не было б праблем зь беларускім КДБ і Лукашэнкам, бо Лукашэнка нічога не разумее па-беларуску. Нуль! Я б жартаваў тады як хацеў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне шукае КДБ». Беларускі комік Слава Камісаранка ў новым стэндапе заявіў, што яго абвясьцілі ў вышук у Беларусі. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі шкалярскі жаргон. Як па-нашаму «шпаргалка» і «камчатка»