Вядомы ў сьвеце Міжнародны фэстываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка» сёлета пройдзе 41-ы раз. Фэстываль адбудзецца ў сталіцы Падляскага ваяводзтва, Беластоку, 21-25 верасьня. У праслухоўваньні выступяць 13 хароў з Эўропы, Афрыкі і Блізкага Ўсходу, аднак удзельнікаў зь Беларусі і Расеі ня будзе, паведамляе выданьне Dziennik.pl. Прычына — вайна Расеі супраць Украіны.
Фэстываль адбудзецца ў сталіцы Падляскага ваяводзтва Беластоку 21-25 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі Расея павінна заплаціць беларусам за стагодзьдзі войнаў, зьдзекі і акупацыюЗвычайна імпрэза праводзілася ў траўні, але ў 2020 годзе праз пандэмію каранавірусу ўпершыню яе арганізавалі ў верасьні. Аналягічны тэрмін быў ухвалены ў 2021 годзе і цяпер.
Як прызнаюць арганізатары фонду «Царкоўная музыка», сёлета на фэстываль паўплывала палітычная сытуацыя ў сьвеце і расейская агрэсія супраць Украіны. Як заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў сераду кіраўнік фонду і дырэктар фэстывалю Мікалай Бушко, з гэтай прычыны ў сьпісе выканаўцаў няма хароў з Расеі і Беларусі — краін, традыцыйна зьвязаных з праваслаўнай царквой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Боне ў залі Бундэстагу прагучыць «Неба Марыі» — твор, прысьвечаны КалесьнікавайУ праслухоўваньнях возьме ўдзел толькі адзін выканаўца з Украіны — архірэйскі хор «Знаменьня» з Роўна.
Беларусь жа будзе прадстаўляць заснаваны палітычнымі ўцекачамі хор «Канкордыя», які працуе ў Варшаве. Калектыў выступіць на фэсьце як прадстаўнік «свабоднай Беларусі». Адзначаецца, што самі ўдзельнікі папрасілі выкарыстоўваць такі тэрмін, ён запісаны і ў праграме фэстывалю.
Рэжысэр Бушко сказаў, што вайна па-рознаму паўплывала на формулу фэстывалю.
«Многія хары — з-за межаў рэгіёну, дзе ёсьць праваслаўная музыка, — праяўляюць значна меншую цікавасьць да царкоўнай музыкі, несправядліва ставячыся да царкоўнай музыкі як да чыста расейскай музыкі. Забыўшыся, што ля вытокаў праваслаўя стаіць не Масква, а Кіеў», — падкрэсьліў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Рымскі прыбыў у Казахстан. Чаму яго дагэтуль не было ў Беларусі, тлумачыць ксёндз БарокФэстываль адкрыецца 21 верасьня канцэртам «Украіна і Польшча ў праваслаўнай царкоўнай музыцы».
«Гэты канцэрт — даніна павагі Ўкраіне ў выкананьні польскіх музыкаў. Асноўная ідэя — узаемаадносіны дзьвюх краін у тэме царкоўнай музыкі. Будуць выкананы творы ўкраінскіх і польскіх кампазытараў, бо фэстываль ужо шмат гадоў паказвае, што царкоўная музыка — гэта ня толькі музыка расейская», — заявіў журналістам Мікалай Бушко.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка можа стаць першай ахвярай расейска-ўкраінскай вайны, — украінскі палітоляг Магда