Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.
Выданьне «Крым.реалии» паведамляе, што гэта здарылася пасьля таго, як прарасейскі крымскі блогер Аляксандар Таліпаў у сваім тэлеграм-канале апублікаваў відэа зь вясельля, якое, па яго дадзеных, прайшло 10 верасьня ў бахчысарайскім рэстаране «Арпат». На відэа госьці танцуюць пад украінскую песьню «Червона каліна».
Таксама Таліпаў апублікаваў відэа іншага вясельля ў Сімфэропалі, на якім гучала песьня Stefania украінскага гурту Kalush Orchestra, які перамог на «Эўрабачаньні».
Па словах Аксёнава, за такія дзеяньні арганізатараў і ўдзельнікаў мерапрыемстваў будуць караць, у прыватнасьці, іх будуць прыцягваць да крымінальнай адказнасьці, вызваляць ад пасад або спыняць вядзеньне бізнэсу ў Крыме. «Я лічу, што людзі, якія паступаюць такім чынам, паводзяць сябе як здраднікі сапраўдныя», — сказаў ён. Тым, хто падтрымлівае Ўкраіну, ён прапанаваў зьяжджаць «у тую краіну, якую яны так любяць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вызваленьне гарадоў і вёсак на Харкаўшчыне і Херсоншчыне: эмоцыі людзей і захопленая тэхніка. ФОТA і ВІДЭAРасейскія ўлады Крыму актыўна супрацьдзейнічаюць любым праявам антываенных настрояў. На паўвостраве назіраецца перасьлед людзей за праслухоўваньне і выкананьне ўкраінскіх песень. У Севастопалі мясцовыя ўлады нават запусьцілі спэцыяльны чат-бот для даносаў на тых, хто падтрымлівае Ўкраіну. Трактаваць як «падтрымку Ўкраіны» могуць любыя дзеяньні, ажно да выкананьня песень.