Людзі плачуць і абдымаюць украінскіх вайскоўцаў ад радасьці, калі тыя заходзяць у чарговы вызвалены населены пункт.
За 11 верасьня ўкраінскія сілы вызвалілі больш за 20 населеных пунктаў, аднавіўшы там украінскую ўладу.
Узброеныя сілы Ўкраіны паведамляюць, што працягваецца вызваленьне населеных пунктаў ад расейскіх захопнікаў у Харкаўскай і Данецкай абласьцях, падчас адступленьня расейцы хутка пакідаюць пазыцыі і ўцякаюць у глыб часова акупаваных тэрыторый або на тэрыторыю РФ.
У сяле Aляксандраўка на Херсоншчыне ўкраінскіх вызваліцеляў накармілі кавунамі, якімі славіцца рэгіён.
Вось так сустракалі ўкраінскіх вайскоўцаў у горадзе Балаклеі Хракаўскай вобласьці