Дэпутаты з Масквы, Пецярбурга і Колпіна запатрабавалі адстаўкі Пуціна

Уладзімір Пуцін, архіўнае фота

Муніцыпальныя дэпутаты з 18 акруг Масквы, Санкт-Пецярбурга і Колпіна Ленінградзкай вобласьці падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Зборам подпісаў займаецца дэпутатrf пецярбурскай муніцыпальнай акругі «Сямёнаўскі» Ксенія Торстрэм.

У заяве гаворыцца, што дзеяньні Пуціна наносяць шкоду будучыні Расеі і яе грамадзянам. На момант напісаньня нататкі пэтыцыю падпісалі ня менш за 20 муніцыпальных дэпутатаў.

  • 7 верасьня дэпутаты муніцыпальнага ўтварэньня Смольнінскае ў Пецярбургу апублікавалі просьбу да Дзяржаўнай думы Расеі абвінаваціць прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ў дзяржаўнай здрадзе і запатрабаваць зьняцьця яго з пасады. Пецярбурскія дэпутаты лічаць, што рашэньне Пуціна аб пачатку ўварваньня расейскай арміі на тэрыторыю Ўкраіны наносіць шкоду бясьпецы краіны і яе грамадзян.
  • 9 верасьня дэпутатаў, якія падпісалі зварот, выклікалі ў паліцыю, на іх склалі пратаколы паводле артыкулу аб дыскрэдытацыі расейскага войска.
  • 9 верасьня на афіцыйным сайце маскоўскай муніцыпальнай акругі Ламаносаўская зьявіўся зварот да Пуціна з патрабаваньнем пайсьці ў адстаўку. Дэпутаты заявілі, што для дабрабыту краіны неабходна зьмяняльнасьць улады, і зазначаюць, што пасьля другога тэрміну прэзыдэнта «ўсё пайшло наперакасяк».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі — апошні дзень галасаваньня на выбарах розных узроўняў: сярод парушэньняў незаконная агітацыя да выкраданьне назіральнікаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі выбіраюць муніцыпальных дэпутатаў. Псэўдарэфэрэндумаў на акупаваных украінскіх тэрыторыях не прызначылі