У забегах возьмуць удзел каля 11 тысяч чалавек.
Удзельнікі пачалі бегчы ад стадыёна «Дынама». Далей маршрут пройдзе па вуліцах Кірава, Свярдлова, праспэкце Незалежнасьці, вуліцы Камуністычнай, Куйбышава, Янкі Купалы, Старажоўскай, праспэкце Машэрава і праспэкце Пераможцаў. Фінішуюць бегуны каля гістарычнай аркі стадыёна «Дынама», перадае БелТА.
Бягуць на выбар дыстанцыі ў 5, 10 і 21 кілямэтар. Поўную дыстанцыю абралі каля 2 тысяч чалавек.
Прызавы фонд паўмарафона — 50 тысяч беларускіх рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няўжо гэта магчыма — бегчы там, дзе цябе затрымлівалі?» Вольга Хіжынкова пра «Менскі паўмаратон»