Ёсьць у пераліку і вуліца, зьвязаная зь Беларусьсю: Менскі праспэкт зьмяніў назву на Літоўскі праспэкт.
8 верасьня стала вядома, што Кіеўская рада перайменавала вуліцу Маскоўскую ў вуліцу Князя Астроскага, а вуліцу Валгаградзкую — у вуліцу Рамана Ратушнага, у памяць актывіста, які пайшоў абараняць Украіну на пачатку маштабнага расейскага ўварваньня і загінуў на ўсходзе краіны ў чэрвені. Агулам 8 верасьня былі перайменаваныя каля 40 вуліц, завулкаў і плошчаў сталіцы, назвы якіх зьвязаныя з Расеяй і савецкім мінулым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства культуры Ўкраіны прапанавала перайменаваць вуліцы Суворава, Пушкіна, Гагарына ды іншыхЗ пачаткам поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну актывізавалася дэрусыфікацыя і дэкамунізацыя ўкраінскай інфармацыйнай і культурнай прасторы. Зносяць помнікі расейскім палітыкам і дзеячам культуры, мяняюць тапонімы, зьвязаныя з Расеяй, расейскамоўныя ўкраінцы пераходзяць на ўкраінскую мову.
Пад перайменаваньне падпалі і назвы, якія маюць беларускае паходжаньне, бо ўлады Беларусі падтрымалі расейскую агрэсію.
У красавіку ў Кіеве прапанавалі перайменаваць 279 аб’ектаў, назвы якіх зьвязаныя з Расеяй і Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Караткевіч і Гедзімінавічы. Якія беларускія назвы неўзабаве зьявяцца і зьнікнуць у КіевеУ чэрвені Кіеўская гарадзкая рада абнародавала вынікі галасаваньня аб перайменаваньні вуліц Кіева, назвы якіх зьвязаныя з Расеяй і Беларусьсю.
Таксама, апроч перайменаваньня Менскага праспэкту, за перайменаваньне вуліцы Герояў Берасьця ў вуліцу Чарнабаеўскую прагаласавалі 12 000 грамадзян, а вуліцы Дзьвінскай на Днестарскую — 12 264. У той жа час у Кіеве зьявяцца і новыя вуліцы, назвы якіх сьведчаць пра супольную беларуска-ўкраінскую гісторыю.
Так, кіяўляне падтрымалі перайменаваньне адразу дзьвюх вуліц у гонар лідэра паўстаньня 1863–1864 гадоў Кастуся Каліноўскага — Астраханскай і Берасьцейскай. 9 жніўня ва ўкраінскім Роўне зьявілася вуліца імя Кастуся Каліноўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўкраінскім Роўне зьявілася вуліца імя Кастуся КаліноўскагаЗгодна з вынікамі галасаваньня, вуліца Новамічурынская будзе называцца ў гонар Гедзімінавічаў — нашчадкаў князя Гедзіміна, дынастыі князёў Вялікага Княства Літоўскага. А вуліцу Дабралюбава, паводле галасаваньня, цяпер трэба перайменаваць у гонар беларускага пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча.
У кіеўскай тапаніміцы яшчэ застаецца шэраг іншых беларускіх назваў, такіх як вуліца Гомельская, вуліца Якуба Коласа, Сьветлагорская і Добруская вуліцы, Горадзенская вуліца і Горадзенскі завулак, вуліца Слаўгарадзкая.
А вось станцыі мэтро «Берасьцейская» і «Менская» згодна з вынікамі галасаваньня пераймянуюць у «Бучанскую» і «Варшаўскую».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бучанская» і «Варшаўская» замест «Берасьцейскай» і «Мінскай». У Кіеве абнародавалі назвы-пераможцы для перайменаваньня станцый мэтро