Гэтую ініцыятыву ў парлямэнт падаў прэзыдэнт Латвіі Эгілс Левітс, паведамляе рэсурс Delfi.
«Прыняцьце закону замацуе гістарычную самастойнасьць і незалежнасьць Латвійскай праваслаўнай царквы і прадухіліць уплыў або ўладу Расейскай праваслаўнай царквы над нашай царквой», — заявіў старшыня парлямэнцкай камісіі правоў чалавека і грамадзкіх спраў Артус Кайміньш.
Закон вызначае парадак зацьвярджэньня і адхіленьня мітрапаліта, архіяпіскапаў і япіскапаў. Юрыдычныя зьмены ня тычацца кананічных пытаньняў, зазначаецца ў анатацыі да законапраекту. Царква да 31 кастрычніка павінна прывесьці статут у адпаведнасьць з новымі патрабаваньнямі закону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва, Латвія, Эстонія і Польшча з 19 верасьня закрываюць уезд расейцам з шэнгенскімі візамі«Латвійская праваслаўная царква таксама была праінфармаваная аб падрыхтаваным законапраекце. Магу запэўніць, што Латвійская праваслаўная царква і мітрапаліт Аляксандар могуць разьлічваць на поўную падтрымку латвійскай дзяржавы, якая юрыдычна прызнае аўтакефальны статус царквы», — гаворыцца ў заяве прэзыдэнта Латвіі.
Пакуль не вядома, як на прыняцьце гэтага закону адрэагавалі кіраўніцтва Латвійскай праваслаўнай царквы і Маскоўскі патрыярхат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія ня будзе даваць дазвол на жыхарства расейцам і беларусам