Пра гэта Zerkalo.io расказаў афіцыйны прадавец прадукцыі Apple у Беларусі i-store.by.
«На жаль, бліжэйшым часам афіцыйных паставак навінак у Беларусь мы не чакаем, таму што яны прыпыненыя кампаніяй Apple», — расказалі ў прадстаўніцтве афіцыйнага партнэра кампаніі Apple у Беларусі.
З прычыны вайны ва Ўкраіне ў сакавіку гэтага году зьявілася інфармацыя, што імпарт новых прыладаў кампаніі Apple у Беларусь можа быць часова абмежаваны. Ускосна гэта пацьвярджаецца і тым, што вясновыя навінкі — напрыклад, iPhone SE трэцяга пакаленьня і Pad Air пятага пакаленьня — у продажы так і не зьявіліся, заўважыла выданьне. Канкрэтныя тэрміны магчымых абмежаваньняў не ўдакладняліся.
Акрамя таго, размова ішла менавіта пра імпарт новай прадукцыі, ужо ўвезеную тэхніку абмежаваньні не закранулі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампанія Apple выбачылася перад беларускімі iOS-распрацоўнікамі і разблякавала доступ да праграм