Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен прыехаў у Кіеў, інфармацыю пра гэта «Ўкраінскай праўдзе» пацьвердзіў прэс-сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Сяргей Нікіфараў.
Плянуецца, што Блінкен сустрэнецца з украінскім прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім. Крыніцы выданьня таксама паведамляюць, што дзяржсакратар ЗША можа наведаць населеныя пункты паблізу Кіева.
Паводле зьвестак AP, Блінкен можа абвясьціць пра новы пакет дапамогі на суму больш як два мільярды даляраў для Ўкраіны і іншых краін Эўропы, якім «патэнцыйна можа пагражаць Расея ў будучыні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША павялічаць вытворчасьць HIMARS і ракет да іх з прычыны сытуацыі ва Ўкраіны8 верасьня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ухваліў новы пакет дапамогі ЗША Ўкраіне ў памеры каля 675 мільёнаў даляраў. Ён уключае ў сябе больш высокадакладных снарадаў GMLRS для HIMARS, 105-мм гаўбіцы, артылерыйскія боепрыпасы, супрацьрадыёлякацыйныя ракеты HARM, аўтамабілі Humvee, супрацьтанкавую, стралковую зброю і іншае.
У красавіку дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен разам зь міністрам абароны ЗША Лойдам Остынам таемна наведалі Кіеў і правялі перамовы зь Зяленскім.
У траўні Кіеў наведала сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар і міністар абароны ЗША таемна наведалі Кіеў і правялі перамовы зь Зяленскім. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеў прыбыла спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі