Такое рашэньне вынес КДБ Беларусі 30 жніўня.
«Група грамадзянаў, якая зьяўляецца кіраўнікамі, стваральнікамі і ўдзельнікамі ініцыятывы „Абʼяднаны пераходны кабінэт“, ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць», — сказана ў адпаведным сьпісе на сайце МУС.
9 жніўня Сьвятлана Ціханоўская заявіла аб стварэньні абʼяднанага пераходнага Кабінэту, які будзе працаваць на галоўныя мэты:
- Абараняць незалежнасьць і сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь, прадстаўляць нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Ажыцьцявіць фактычную дэакупацыю Беларусі.
- Аднавіць канстытуцыйную законнасьць і правапарадак.
- Распрацаваць і рэалізаваць меры па спыненьні незаконнага ўтрыманьня ўлады, забясьпечыць транзыт улады ад дыктатуры да дэмакратыі, стварыць умовы для правядзеньня сумленных і свабодных выбараў.
- Распрацоўваць і выконваць рашэньні, неабходныя для дасягненьня дэмакратычных перамен у Беларусі.
- І ў выніку гэтага павінны быць вызваленыя ўсе палітвязьні.
У склад Кабінэту увайшлі:
- Павал Латушка — прадстаўнік Кабінэту ў транзыце ўлады;
- Аляксандар Азараў — прадстаўнік у аднаўленьні правапарадку;
- Валер Кавалеўскі — прадстаўнік у замежных справах;
- Валер Сахашчык — прадстаўнік Кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы.
7 верасьня Кабінэт апублікаваў першую пастанову — «Аб абароне незалежнасьці і сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка расказаў, чым займаецца Аб’яднаны кабінэт Беларусі