У ёй гэты орган пастанаўляе патрабаваць і дамагацца безумоўнага вываду войскаў Расеі з тэрыторыі Беларусі.
Таксама АПКБ вырашыў «аказваць усямерную дапамогу Ўкраіне па адбіцьці ваеннай агрэсіі РФ... у тым ліку шляхам арганізацыйнай і тэхнічнай падтрымкі беларускага добраахвотніцкага, валянтэрскага і партызанскага рухаў у барацьбе за адстойваньне незалежнасьці Беларусі і Ўкраіны».
Яшчэ адзін накірунак дзейнасьці гэтага органу — «Забясьпечыць прадстаўленьне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне».
У прэамбуле пастановы адзначаецца, са спасылкай на меркаваньне сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксея Данілава, што сёньня Ўкраіна ацаніла стан Беларусі, як стан «акупаванай краіны». Раней часткова акупаванай Беларусь назваў міністар замежных спраў Літвы, адзначаецца ў пастанове.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы: Беларусь — «часткова акупаваная краіна» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны: Беларусь акупаваная Расейскай Фэдэрацыяй