Замежныя навукоўцы прыдумаюць вірус, які выклікае бясплоднасьць, каб на зямлі застаўся толькі «залаты мільярд». Пра гэта школьнікам і студэнтам расказаў намесьнік паўнамоцнага прадстаўніка прэзыдэнта Расеі ў Далёкаўсходняй фэдэральнай акрузе Грыгорый Куранаў.
Куранаў, выступаючы на Ўсходнім эканамічным форуме, падзяліўся з маладымі слухачамі сваім разуменьнем кансьпіралягічнай тэорыі аб «залатым мільярдзе». На яго думку, «англасаксы» хочуць скараціць насельніцтва Зямлі да аднаго мільярда людзей, зь якіх 80% будзе абслугоўваць астатніх 20%. Расейцы, якіх застанецца 50 мільёнаў, будуць выключна абслугай, упэўнены Куранаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жэстачайшая» безадказнасьць. Чаму насуперак жаданьню Лукашэнкі беларускі ня хочуць нараджаць дзяцейСярод спосабаў скарачэньня насельніцтва чыноўнік назваў войны, штучны голад, штучныя эпідэміі, укараненьне ідэй бязьдзетных і аднаполых сем’яў. «Наступнай эпідэміяй, мае калегі лічаць, будзе эпідэмія бясплоднасьці. Прыдумаюць які-небудзь вірус, які будзе выклікаць бясплоднасьць», — сказаў Куранаў.
- Залаты мільярд» — цэнтральнае паняцьце кансьпірялагічнай тэорыі, паводле якой нейкія таемныя сілы дамагаюцца таго, каб большая колькасьць дабротаў, якія стварае чалавецтва, даставалася невялікай частцы насельніцтва Зямлі. Паняцьце амаль не ўжываецца за межамі постсавецкай прасторы.