Днямі ён зьвярнуўся да яе з пасланьнем, у якім заклікаў «спыніць бойню» ва Ўкраіне, у прыватнасьці раскрытыкаваўшы забесьпячэньне Захадам зброяй украінскай арміі. Уотэрз заклікаў спыніць «грамадзянскую вайну на ўсходзе» і прызнаць «аўтаномію» Данецку і Луганску (магчыма, меліся на ўвазе незаконныя фармаваньні «ЛНР» і «ДНР»).
У адказ Зяленская адзначыла ў Твітэры, што менавіта Расея пачала поўнамаштабную агрэсію супраць Украіны.
«Украінцы абараняюць сваю краіну і будучыню сваіх дзяцей. Калі мы адмовімся ад барацьбы, то заўтра нас там ня будзе. Калі РФ адмовіцца ад вайны, вайна скончыцца. Роджэр Уотэрз, вам варта прасіць міру ў прэзыдэнта іншай краіны», — заявіла першая лэдзі Ўкраіны.
У сваім звароце, апублікаваным 5 верасьня, Ўотэрз раскрытыкаваў папярэднюю заяву Зяленскай, якая заклікала падтрымаць Украіну, і параўнаў пастаўку зброі Украіне з «падліваньнем алею ў агонь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алена Зяленская ў звароце да Кангрэсу ЗША папрасіла больш зброі для ЎкраіныУ жніўні 2018 году Ўотэрз заявіў, што акупаваны Севастопаль «вельмі важны для Расеі і расейцаў» і што Расея нібыта «мае правы» на гэты горад паводле «шматлікіх дамоваў і папер». Ён таксама назваў Рэвалюцыю годнасьці «сплянаванай Вашынгтонам зьменай улады ва Украіне».
- Роджэр Ўотэрз разышоўся з калегамі з гурту Pink Floyd — Дэйвідам Гілмарам, Рыкам Райтам і Нікам Мэйсанам — у другой паловае 1980-х. Суд прызнаў права на ўжываньне назвы Pink Floyd Гілмару, Райту і Мэйсану. Новым лідэрам гурту стаў Дэйвід Гілмар. У красавіку сёлета Pink Floyd (з арыгінальнага складу застаюцца ў гурце Гілмар і Мэйсан, Райт памёр у 2008-м) запісаў песьню «Hey Hey Rise Up» у падтрымку Ўкраіны.