У яго дадаліся 25 чалавек, у тым ліку вядомыя акторы Шон Пэн і Бэн Стылер.
Як гаворыцца ў заяве расейскага МЗС, санкцыі ўведзеныя ў адказ на пашырэньне Злучанымі Штатамі санкцый супраць расейскіх грамадзян. Для ўключаных у сьпісы прадугледжаная забарона на ўезд у Расею «на сталай аснове».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль абвінаваціў у спыненьні «Паўночнага патоку-1» эўрапейскіх палітыкаўАб крытэрах уключэньня тых ці іншых асобаў у санкцыйныя сьпісы расейскае зьнешнепалітычнае ведамства не паведамляе, аднак многія са сьпісу выказваліся ў падтрымку Ўкраіны або зрабілі нейкія практычныя дзеяньні, накіраваныя на дапамогу ёй.
Пэн і Стылер, у прыватнасьці, ужо пасьля пачатку вайны наведвалі Ўкраіну, дзе сустракаліся з прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім. Абодва акторы нядаўна атрымалі ягоным указам дзяржаўныя ўзнагароды. Шон Пэн часта камэнтуе расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, безумоўна падтрымліваючы гэтую апошнюю.
Акрамя актораў, у сьпіс таксама ўключаныя некалькі сэнатараў ад абедзьвюх партый, прадстаўнікі некамэрцыйных арганізацый і бізнэсу, службоўцы.
Усяго расейскія ўлады ўвялі санкцыі ўжо супраць больш як 1000 грамадзян ЗША. У амэрыканскім санкцыйным сьпісе супастаўная колькасьць расейскіх грамадзян.