Падкаст «Красаўцы». Тыдзень, які мог усё зьмяніць

Падкаст «Красаўцы»

Пятая частка падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020» расказвае пра паводзіны сілавікоў падчас тыдня эўфарыі беларусаў у жніўні 2020, калі яны паверылі, што перамены магчымыя. Тыдзень, які пачаўся ад нэрвовага візыту Лукашэнкі на МЗКТ і скончыўся яго прылётам з аўтаматам у Палац Незалежнасьці, стаў паваротным момантам у гісторыі пратэсту.

УВАГА! У падкасьце ёсьць нецэнзурная лексыка.

Анатоль Котаў (былы супрацоўнік Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта):

«Разьлік Лукашэнкі на МЗКЦ у чымсьці спраўдзіўся. Мы бачылі толькі частку запісу, сама размова была даўжэйшай і ў пэўнай ступені ўдалося, ён верыў, што сваёй рыторыкай, імпэтам, здолее пераканаць людзей, ён ня верыў, што можна жадаць нечага іншага. Працоўны чалавек павінен зразумець свайго прэзыдэнта. Але не зразумелі, бо адбыўся частковы выхад з матрыцы. Тыя, хто галасаваў супраць, ведалі, што іх большасьць і што яны рабілі ўсё па законе. А іх падманулі, і вельмі жорстка. Лукашэнка атрымаў на МЗКЦ вялікі ўдар. Ён ніколі, ад часоў Вярхоўнага савету, не сутыкаўся з аўдыторыяй, якая яго не тое, што не слухала, яна яму пярэчыла.

Аляксандар Азараў (былы супрацоўнік ГУБАЗіК і выкладчык Акадэміі МУС):

«Сілавікі, вядома ж, нічога не кантралявалі. Гэта 100 працэнтаў. Кожную акцыю пратэсту яны былі крыху ў паніцы. Першыя дні ўвогуле яны былі ў паніцы. Дэмаралізаваныя і ня ведалі, што рабіць. Выконваць загады ці не і куды бегчы. Зьбіралі трывожныя валізкі. Чым даўжэй працягваліся акцыі пратэсту, тым ім рабілася горш і горш. Яны бачылі падтрымку тых, хто звольніўся, што іх лічаць героямі беларускага народа. А тыя, хто застаўся — карнікі».

Алег Алкаеў, былы начальнік СІЗА № 1 у Менску («Валадарка»):

«Любы чалавек у структуры ўнутраных справаў зарыентаваны на начальства. Гэта структура, якая будуецца зьверху ўніз. Гадамі чалавек прывык падпарадкоўвацца. Я таксама ўмею і камандаваць і падпарадкоўвацца... І калі супрацоўнік падумае, а за каго я? Якія ў нас лідэры былі?.. Рэальнага начальніка работнікі міліцыі тонка адчуваюць, ад каго чаго чакаць. Яны ня згодныя ні з адным зь дзейных лідэраў. У нас яны гатовыя на разьвіцьцё падзей, але яны лідэры парлямэнцкага толку. Сядзець і дыскутаваць.

Другое — кожны задумаецца, а што яму гэта дасьць. Іх жа палохалі люстрацыяй. Гэтая тэмы разыгрываецца сярод супрацоўнікаў. Буду я працаваць ці ня буду. Мяне сфатаграфавалі, калі я разганяў. Мала якія вар’яты да ўладу прыйдуць. І чалавек застанецца бяз працы. Даволі шмат ільготаў у міліцыі — кватэры, ільготныя крэдыты, іншыя. І ён гэта можа страціць. Непрадказальнасьць далейшых паводзінаў. Не было ніводнай талковай, яснай праграмы, каб кожны разумеў, што для яго будзе».

Сьвятлана Алексіевіч (пісьменьніца):

«Спробы дарыць кветкі, насіць балёнікі — такое было шмат дзе падчас рэвалюцый. У Каардынацыйнай Радзе ўсе былі настроеныя на мірны лад. Ніхто не зьбіраўся браць пошту і тэлеграф, як Лукашэнка кажа пра ваенны пераварот. Ніхто не рыхтаваў кактэйлі Молатава. Усе мы былі хутчэй гандыстамі. Мы былі за мірны шлях. І ня толькі таму, што горад быў поўны ваеннай тэхнікі. Мы цудоўна разумелі, што калі мы выйдзем з кактэйлем Молатава, гэта будзе страшней чым у Кітаі ў свой час на плошчы Т’яньаньмэнь, таму што мы маем справу зь вельмі жорсткім дыктатарам. Ужо ніякіх ілюзій ні ў каго не засталося».

Толькі аўдыё:

Падкаст «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га» расказвае аб пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі з гледзішча сілавікоў. Новыя часткі шасьцісэрыйнага падкаст-сэрыялу зьяўляюцца кожны аўторак.

Дзе і як слухаць падкаст «Красаўцы»

Як падпісацца на «Красаўцаў», каб не прапусьціць ніводнага эпізоду

Наш падкаст дасяжны на ўсіх папулярных падкаст-плятформах і ня толькі. Для зручнасьці мы сабралі для вас наўпроставыя спасылкі. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў з нашым падкастам, якая адпавядае вашай прыладзе ў гэты момант.

Падкаст... Што гэта?

Падкаст — гэта аўдыёпраграма, якую можна спампаваць і слухаць у інтэрнэце. Як і радыёперадачы, падкасты часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і могуць быць прысьвечаныя канкрэтнай тэме. Але гэта нашмат зручней за радыё, бо вы можаце слухаць іх у любы час і на любой зручнай для вас прыладзе і лічбавай плятформе.

Каб карыстацца мабільнымі падкаст-сэрвісамі, неабходна ўсталяваць іх на ваш смартфон. Калі вы падпісаліся на наш падкаст, аплікацыя сама паведаміць аб зьяўленьні новага выпуску.

Усе падкасты Свабоды тут

У падкасьце выкарыстаныя запісы тэлефонных размоваў міліцэйскага начальства, якія рабілі спэцслужбы Беларусі. Гэтыя файлы зьявіліся ў сеціве дзякуючы групоўцы «Кібэрпартызаны» і ініцыятыве «Байпол». Экспэрты пацьвердзілі сапраўднасьць гэтых аўдыёзапісаў.

СЛУХАЙЦЕ І ГЛЯДЗІЦЕ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫПУСКІ «КРАСАЎЦАЎ»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ера падкасту «Красаўцы». Як сілавікоў рыхтавалі да вайны з народам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падкаст «Красаўцы». Хто загадаў катаваць беларусаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падкаст «Красаўцы». Як беларусы выйшлі з-пад кантролю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падкаст «Красаўцы». Як беларускія жанчыны напалохалі сілавікоў