Зьнешні доўг і бюджэт
На старонцы зводных дадзеных Белстата няма інфармацыі пра стан зьнешняга доўгу і выкананьня бюджэту. Статыстыка за ліпень павінна была зьявіцца ў гэтым разьдзеле напрыканцы жніўня. Такія дадзеныя належыць публікаваць на падставе стандарту распаўсюду дадзеных МВФ.
У Белстаце адсутнасьць такой статыстыкі тлумачаць тым, што дадзеныя для справаздачы не падае Мінфін Беларусі.
Міністэрства фінансаў, у сваю чаргу, перастала публікаваць дадзеныя аб выкананьні бюджэту 12 ліпеня, а прэс-рэлізы за папярэднія месяцы гэтага году ведамства проста выдаліла з сайту.
Апошні раз прэс-рэліз па бюджэце Мінфін Беларусі апублікаваў у канцы чэрвеня — гэтыя дадзеныя тычыліся выкананьня бюджэту за студзень-травень 2022 году. Цяпер на сайце іх няма, але лічбы захаваліся ў навінах. За травень дэфіцыт бюджэту перавысіў 1 мільярд беларускіх рублёў, хоць яшчэ месяц таму быў усяго каля 135 мільёнаў рублёў.
Таксама раней Мінфін прагназаваў дэфіцыт бюджэту на канец году ў памеры 4 мільярдаў рублёў, хоць на пачатку году прагназавалі толькі 2,5 мільярда дэфіцыту. Дэфіцыт бюджэту азначае, што расходы перавышаюць даходы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рост інфляцыі ў 3,5 раза, 1262 палітзьняволеныя, 10 «палітычных» сьмерцяў. Што зьмянілася ў Беларусі за 2 гады крызісуКолькасьць пэнсіянэраў
Са сьнежня 2021 году перастала зьяўляцца статыстыка пра колькасьць пэнсіянэраў у Беларусі. Раней яе публікавалі ў зборніку «Сацыяльна-эканамічнае становішча Рэспублікі Беларусь».
Апошнія лічбы датуюцца лістападам мінулага году. Тады ў Беларусі жылі 2 422 200 пэнсіянэраў.
Цяпер жа на сайце Мінпрацы пазначана, што пэнсію атрымліваюць «парадку 2,4 мільёна пэнсіянэраў». Няясна, у які бок чыноўнікі зьмянілі лічбу, але зь мінулага году яна зноў скарацілася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За год мінус 81 кіляграм капусты і 40 боханаў хлеба. Як пагаршаецца жыцьцё пэнсіянэраў, у лічбахСтатыстыка сьмяротнасьці падчас пандэміі
Міністэрства аховы здароўя яшчэ летась у кастрычніку выдаліла з агульнага доступу статыстычны зборнік «Ахова здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» за 2020 год.
Цяпер па спасылцы на статыстычныя дадзеныя ведамства зьяўляецца надпіс «Sorry, the page you are looking for could not be found» («На жаль, старонку, якую вы шукаеце, знайсьці нельга»).
Са зьніклага дакумэнту вынікала, што ў стацыянарах краіны летась памерла на 40% больш пацыентаў, чым у 2019 годзе.
Абсалютных лічбаў у зборніку не было, але называлася агульная колькасьць шпіталізаваных і працэнт памерлых, што давала магчымасьць зрабіць падлікі і прааналізаваць дадзеныя.
Вось жа, калі ў 2019 годзе ў шпіталях памерлі 40 845 чалавек, то ў 2020-м — 56 832. Гэта значыць, колькасьць сьмерцяў у шпіталях за мінулы год вырасла амаль на 40%.
Нафтапрадукты, трактары і самазвалы
Пасьля ўвядзеньня супраць ураду Беларусі эканамічных санкцый са статыстыкі зьніклі дадзеныя пра экспарт некаторых тавараў. Пра нафтапрадукты, калійныя ўгнаеньні, машыны, транспартныя сродкі, гуму і плястмасы. Акурат гэтыя катэгорыі тавараў падпалі пад санкцыі.
Цяпер гэтыя дадзеныя бачныя з эўрапейскай статыстыкі. Зь яе вядома, што за паўгода ЭЗ стаў закупляць удвая менш беларускіх тавараў. У чэрвені ЭЗ закупіў беларускіх тавараў на 225,5 мільёна эўра — гэта ў 2,2 раза менш, чым у студзені. Але ўсё адно пры такіх маштабах выходзіць 2 мільярды даляраў за паўгода.
Найбольш значная катэгорыя тавараў, якую ЭЗ набываў у Беларусі ў чэрвені, — прадукты хімічнай вытворчасьці. Іх набылі на 28,4 мільёна эўра за месяц. У папярэднія месяцы самай значнай катэгорыяй была драўніна і вырабы зь яе, але ў чэрвені іх набыцьцё скарацілася ў 8,2 раза ў параўнаньні з траўнем. Гэтая катэгорыя тавараў падпала пад санкцыі ЭЗ. У чэрвені дрэва і прадуктаў зь яго набылі толькі на 20 мільёнаў эўра — супраць 166 мільёнаў у траўні. Агулам за паўгода ў ЭЗ набылі зь Беларусі дрэва і прадуктаў зь яго на 653,7 мільёна эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспарт на 2 мільярды. За паўгода ЭЗ стаў закупляць удвая менш беларускіх тавараўТаксама шмат набывалі ў ЭЗ машын і мэханічнага абсталяваньня — на 23,4 мільёна эўра ў чэрвені (на працягу паўгода месячныя сумы па гэтай катэгорыі блізкія), а таксама мінэральных прадуктаў — на 20,5 мільёна эўра ў чэрвені.
За паўгода машын і абсталяваньня ЭЗ завёз зь Беларусі на 117,7 мільёна эўра, мінэральных прадуктаў — на 329,7 мільёна эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта першы ў гісторыі Беларусі тэхнічны дэфолт. Рэжым цягне на дно ўсіх нас», — эканаміст Алесь АляхновічСтан заводаў
Раней у Беларусі працаваў адзіны партал фінансавага рынку. Празь яго можна было паглядзець справаздачы буйных прадпрыемстваў, дзе пазначаліся прыбыткі, страты і даўгі.
З пачатку году гэты партал перастаў працаваць, а справаздачнасьць час ад часу публікуюць на сваіх сайтах толькі самі прадпрыемствы. І то далёка ня ўсе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канадзкі канкурэнт «Беларуськалію» ацаніў падзеньне яго продажаў на сусьветным рынку ў 50%