Паводле дарадніка, Вашынгтон увёў абмежаваньні для асобных расейцаў, і гэты інструмэнт дазволіць прыцягваць да адказнасьці прыхільнікаў расейскага прэзыдэнта, якія былі ўцягнутыя ў вайну з Украінай. «Але мы ня лічым, што прыцягваць да адказнасьці ўсіх расейцаў за дзеяньні Пуціна — гэта прадуктыўная мера», — сказаў Кэрбі, падкрэсьліўшы, што візавае пытаньне ня трэба ператвараць у вайну з усім расейскім народам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Эўразьвяз сваім рашэньнем у пытаньні візаў не хацеў падштурхнуць Беларусь у бок Расеі». Думка гісторыкаАдказваючы на пытаньне аб тэрмінах заканчэньня вайны, Кэрбі адзначыў, што баявыя дзеяньні могуць скончыцца ў любы дзень, як толькі прэзыдэнт Расеі вырашыць вывесьці войскі з тэрыторыі Ўкраіны. Разам з тым, паводле дарадніка, Вашынгтон ня бачыць прыкметаў таго, што Ўладзімір Пуцін так зробіць, таму ЗША будуць працягваць дапамогу ўкраінскаму войску столькі, колькі спатрэбіцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз вырашыў адмяніць спрошчаны візавы рэжым для грамадзян РасеіКэрбі таксама адпрэчыў здагадкі аб тым, што цяперашняя вайна — гэта вайна Расеі з ЗША або NATO. «Але гэта — Расея супраць народу Ўкраіны. Гэта Пуцін 24 лютага сёлета вырашыў уварвацца ў суседнюю краіну зусім без прычыны, зусім безь якога-небудзь законнага апраўданьня», — сказаў дараднік.
31 жніўня міністры замежных справаў Эўразьвязу на сустрэчы ў Празе дамовіліся прыпыніць дзеяньне пагадненьня аб спрошчаным візавым рэжыме з Расеяй. Гэта ўскладніць і зробіць даражэйшым уезд у ЭЗ для расейскіх грамадзянаў. У МЗС Расеі і Крамлі заяўлялі, што Масква ўжыве захады ў адказ у выпадку візавых абмежаваньняў для расейцаў.