Журналіста Паўла Мажэйку перавялі ў СІЗА

Павал Мажэйка

Кіраўніка горадзенскага «Цэнтру гарадзкога жыцьця» журналіста Паўла Мажэйку затрымалі 31 жніўня.

Паводле сваякоў, якія сёньня спрабавалі перадаць перадачу ў ІЧУ, раніцай 2 жніўня затрыманага ў Горадні журналіста Паўла Мажэйку перавялі ў СІЗА, паведамляе @belsat.

Перавод у СІЗА азначае, што яму прад'яўлена абвінавачаньне і выбрана мера стрыманьня — зьмяшчэньне ў сьледчы ізалятар.

У сакавіку 2021 году Паўла Мажэйку затрымлівалі разам з мастаком Алесем Пушкіным. Тады Мажэйку вызвалілі пасьля 72 гадзін.

Павал Мажэйка — вядомы горадзенскі журналіст, адзін зь лідэраў грамадзка-культурнага жыцьця гораду. У 2002 годзе яго асудзілі на два гады «хіміі» за «паклёп» на Лукашэнку ў артыкуле ў газэце «Пагоня» пра зьнікненьне Захаранкі, Ганчара ды іншых апанэнтаў уладаў. Мажэйка кіраваў «Цэнтрам гарадзкога жыцьця» Горадні, які ўлады зьліквідавалі летам 2021 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: у Горадні затрымалі журналіста Мажэйку і адвакатку, у Менску — экскурсаводку