2 верасьня ў судзе Маскоўскага раёну Менску адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы адваката Ўладзімера Ангельскага.
Яго затрымалі ў Менску яшчэ 31 жніўня, паведамляе «Вясна».
У Маскоўскім РУУС на адваката склалі пратакол паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаваньне супрацоўніку міліцыі). Вядома, што судзьдзя Юры Машкетаў пачаў разгляд справы яшчэ ўчора — 1 верасьня. На судзе дапыталі і сьведку-міліцыянта, які блытаўся ў паказаньнях.
У выніку Ўладзімера прызналі вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыянту і арыштавалі на 14 сутак.
Ангельскі — адвакат Менскай абласной калегіі адвакатаў. Да гэтага працаваў у адвакацкім бюро «РЭВЕРА», а таксама быў партнэрам у адвакацкім бюро «Брагінец і партнэры». Цяпер адвакат Віталь Брагінец прызнаны палітычным зьняволеным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адзін адвакат, які ў Беларусі бараніў палітвязьняў, перабраўся працаваць у Расею ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд прызнаў «экстрэмісцкім» тэлеграм-чат беларускіх адвакатаў