Пэнсіі падаюць восьмы месяц запар
У Беларусі чарговы антырэкорд у эканоміцы — рэальныя пэнсіі зьніжаюцца 8-ы месяц запар. У ліпені яны скараціліся на 3,6% у параўнаньні зь мінулым годам. Гэты паказчык разьлічваюць з папраўкай на інфляцыю, то бок рост цэнаў.
Агулам жа рэальныя пэнсіі падаюць са сьнежня 2021 году. Сярэднепрызначаная пэнсія ў чэрвені — 550,4 рубля.
Сёлета пэнсіі павышалі 1 сакавіка і 1 жніўня, аднак гэты рост праглынае інфляцыя, якая цяпер складае 18% у гадавым вымярэньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Найбольш падаражэюць замежныя прадукты». Разьбіраемся, на якія тавары хутка вырастуць цэны ў БеларусіЗа год пэнсіянэр зьбяднеў на 22 кіляграмы бананаў
Праз інфляцыю і падзеньне рэальных пэнсій падае пакупніцкая здольнасьць. У чэрвені мінулага году агулам на ўсю пэнсію (483,4 рублі) можна было набыць:
- 238 боханаў хлеба
- 43 кіляграмы сьвініны
- 142 кіляграмы бананаў
- 353 кіляграмы капусты
- 129 кіляграмаў памідораў
А ўжо на сярэднюю пэнсію праз год
- 198 боханаў хлеба
- 40,5 кіляграма сьвініны
- 120 кіляграмаў бананаў
- 272 кіляграмы капусты
- 105 кіляграмаў памідораў.
Атрымліваецца, за год пэнсіянэр зьбяднеў на 40 боханаў хлеба, 22 кіляграмы бананаў, 81 кіляграм капусты, 24 кіляграмы памідораў, 2,5 кіляграмы сьвініны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ежа будзе даражэйшая, вопратка горшая». Што стала зь беларускай эканомікай за 2,5 тыдня вайны — у 10 прыкладахПэнсія — толькі траціна сярэдняга заробку
Сярэдні заробак у чэрвені ў Беларусі склаў 1626,5 рублі, а сярэдняя пэнсія — 550,4 рублі. Атрымліваецца, пэнсіянэр атрымаў толькі 33,8% ад сярэдняга заробку па краіне. Дзяржава лічыць, што пэнсіянэр выжыве на 8,2 рубля ў дзень.
У Беларусі існуюць бюджэты пражытковага мінімуму — сума, на якую, паводле дзяржавы, чалавек можа пражыць. Для пэнсіянэра пражытковы мінімум — гэта 247,21 рубля на месяц, ці 8,2 рубля на дзень (калі ў месяцы 30 дзён).
За 5 гадоў мінус 194 тысячы пэнсіянэраў
У Беларусі скарачаецца колькасьць пэнсіянэраў, гэтае скарачэньне ідзе ўжо пяты год (з 2016-га па 2021-ы). За гэты час пэнсіянэраў стала менш на 194 тысячы. Дагэтуль 10 гадоў назіраўся рост іх колькасьці.
2 425 300 — столькі пэнсіянэраў было на ўліку ў органах сацыяльнай занятасьці ў жніўні мінулага году. Пазьней улады засакрэцілі статыстыку колькасьці пэнсіянэраў.
Зараз жа на сайце Мінпрацы пазначана, што пэнсію атрымліваюць «парадку 2,4 мільёна пэнсіянэраў». Няясна, у які бок чыноўнікі зьмянілі лічбу, але зь мінулага году яна зноў скарацілася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі павялічылі пэнсіі. Колькі атрымаюць былы настаўнік, міліцыянт і топ-чыноўнік