Пра гэта паведаміла старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ала Смаляк.
Кляса абсталяваная неабходнай мэбляй, дошкай і тэлевізарам для трансьляцыі прэзэнтацый. Вучыць дзяцей будуць выкладчыкі са школы № 27 Гомля.
Дапамогу ў стварэньні клясы надалі Чырвоны крыж і Гомельская эпархія. На адкрыцьці кожнаму непаўналетняму ўручылі школьныя прылады і канцтавары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: 7 мільёнаў дзяцей у сьвеце пазбаўлены воліПаводле праваабаронцаў «Вясны», з пачатку выбарчай кампаніі 2020 году ў Беларусі завялі больш за 5500 крымінальных спраў, зьвязаных з пратэстамі супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Сярод тых, хто апынуўся за кратамі, ёсць і непаўналетнія, якія, паводле вэрсіі сьледчых, «арганізавалі масавыя беспарадкі», удзельнічалі ў іх, здзейсьнілі «гвалт у дачыненьні да міліцыі».
Сярод тых, хто да суду знаходзіўся ў Гомельскім СІЗА, у прыватнасьці, хворы на эпілепсію палітзьняволены Мікіта Залатароў (на момант затрыманьня яму было 16 гадоў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мама, тата, у мяне ўсё добра, мяне адправілі на турму». Мікіту Залатарова, які хварэе на эпілепсію, перавялі ў турму строгага рэжыму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сядзяць за «кактэйль Молатава» і «дадзеныя карнікаў». Хто яны — палітвязьні Беларусі да 18 гадоў? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як палітвязень з Жлобіна сустрэў 18-годзьдзе ў калёніі. Відэа