Такую суму 1 верасьня назваў лідэр кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» Ярослаў Качыньскі, прадстаўляючы разам з кіраўніком ураду Матэвушам Маравецкім даклад аб стратах краіны ў гады Другой сусьветнай вайны.
Качыньскі сказаў, што ўрад прыняў рашэньне выступіць з прапановай да Нямеччыны пачаць перамовы аб рэпарацыях.
«Сума сур’ёзная — звыш 6,2 трыльёна злотых. (…) Але гэтая сума для нямецкай эканомікі цалкам пад’ёмная, і яна не абцяжарыць яе ніякім празьмерным чынам», — сказаў Качыньскі, адзначаючы пры гэтым, што «такія кампэнсацыі выплачваюць дзесяцігодзьдзямі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Качыньскі: «Захоўваньне амэрыканскай ядзернай зброі ў Польшчы значна ўзмацніла б стрымліваньне Масквы»«У гэтай суме вельмі сур’ёзную частку складае кампэнсацыя за сьмерць звыш 5,2 мільёна польскіх грамадзян», — дадаў лідэр «Права і справядлівасьці», удакладняючы, што «вельмі сур’ёзную частку гэтай групы складаюць польскія грамадзяне габрэйскай нацыянальнасьці або палякі габрэйскага паходжаньня».
«У нас ёсьць усе падставы дзеля таго, каб дзейнічаць. Каб дзейнічаць у польскіх інтарэсах, каб дзейнічаць у інтарэсах Эўропы, а па сутнасьці таксама — хоць пакуль, магчыма, немцы гэтага не зразумеюць — у інтарэсах Нямеччыны», — сьцьвердзіў Качыньскі.
Сёньня ў Польшчы праходзяць памятныя захады, прысьвечаныя пачатку Другой сусьветнай вайны. Прэзэнтацыя дакладу аб ваенных стратах Польшчы адбылася ў Каралеўскім замку ў Варшаве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ярослаў Качыньскі: У Беларусі няма сіл, якія змаглі б зрынуць Лукашэнку