Ужо сёньня: у 1432 годзе пачалася грамадзянская вайна ў ВКЛ

Статут Вялікага Княства Літоўскага, ілюстрацыйнае фота

Падзеі 31 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

31 жніўня 1432 году князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Гэта стала падставай для пачатку грамадзянскай вайны ў ВКЛ.

Таксама ў гэты дзень

1897Томас Эдысан запатэнтаваў кінапраектар.

1939 — Вярхоўны Савет СССР ратыфікаваў савецка-нямецкі пакт аб ненападзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар ЗША пры АБСЭ заклікаў Расею спыніць фальсыфікацыю гісторыі

1939 — інсцэнаваны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Гляйвіцы (Глівіцах), які быў абвешчаны прычынай для пачатку вайны Нямеччыны з Польшчай.

1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».

Лех Валэнса, 1989 год

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фыркаць на беларусаў несправядліва. Мы таксама ў 1981-м пратэставалі мірна і мусілі паддацца», — польскі публіцыст

1991 — Кіргізстан і Ўзбэкістан абвясьцілі незалежнасьць ад СССР.

1994 — расейская армія пакінула тэрыторыю Нямеччыны.

1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2.

1996 — Расея і Чачня падпісалі пагадненьне, якое скончыла I чачэнскую вайну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму вялікая Расея дзясяткі год не магла заваяваць маленькую Чачню

У гэты дзень нарадзіліся

1832 Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 у Беларусі і ў Літве.

1850 Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф.

У памяці

1867 Шарль Бадлер, францускі паэт, літаратурны крытык і перакладнік.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Андрэй Хадановіч атрымаў прэмію Шэрмана за найлепшы пераклад

1931Арсен Канчэўскі, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

1941Марына Цьвятаева, расейская паэтка.

Марына Цьвятаева, 1926 год.

1997 Дыяна Спэнсэр, прынцэса Ўэльская.