Пра ўключэньне ў кароткі сьпіс сам Альгерд Бахарэвіч паведаміў у сваім фэйсбуку.
Абвяшчэньне пераможцы, а таксама цырымонія ўзнагароджаньня пройдуць 15 кастрычніка ва Ўроцлаве. Аўтар кнігі-пераможцы атрымае 150 тысяч злотых; Angelus, такім чынам, зьяўляецца самай высокааплатнай літаратурнай прэміяй Польшчы.
Кароткі сьпіс прэміі Angelus — гэта фінальная сямёрка кніг, у якіх, на думку журы, спалучаюцца «шырока асэнсаваная цэнтральнаэўрапейскасьць, перапрацоўка траўмаў, характэрных для нашага рэгіёну, а таксама нацыянальна-культурная невідавочнасьць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы былі то ахвярамі, то героямі, цяпер зрабіліся памагатымі Пуціна». Размова з Бахарэвічам пра стэрэатыпы, небясьпеку кніг і шанец БеларусіПераклалі раман Альгерда Бахарэвіча на польскую мову Ян і Ігар Максімюкі, твор выйшаў у Фундацыі Pogranicze. Перакладчыкі кнігі-пераможцы атрымліваюць прыз у памеры 40 тысяч злотых.
«Аднак, — як паведамляецца на сайце прэміі, — ня выключана, што журы больш за ўсё спадабаецца кніга, першапачаткова створаная на польскай мове».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сьвет чынавенства заўсёды перамагае». Размова з аўтарам раману «Сьвіньні» Аляксандрам Чарнухам