На працягу тыдня прадстаўнікі арганізацыі вывучалі «функцыянаваньне сыстэмы аналізу і выкарыстаньня досьведу эксплюатацыі», працэсы камунікацыі, разьмеркаваньня абавязкаў і паўнамоцтваў «удзельнікаў сыстэмы аналізу досьведу эксплюатацыі», а таксама «іншыя пытаньні, датычныя досьведу эксплюатацыі АЭС».
«На Беларускай АЭС працуе вельмі кваліфікаваны, працавіты і спагадлівы пэрсанал. Гэта садзейнічала пасьпяховаму вырашэньню задач місіі і вельмі моцна матывавала», — зазначыў па выніках візыту каардынатар маскоўскага цэнтру WANO Іван Ганчароў.
У першы дзень экспэртнай місіі, 22 красавіка, Міністэрства энэргетыкі абвясьціла пра завяршэньне плянава-папераджальнага рамонту на першым энэргаблёку БелАЭС. Працэс, на які адводзілася каля 80 дзён, доўжыўся 119 дзён. Праз тыдзень пасьля завяршэньня рамонту не зьявілася ніякіх прыкмет таго, што блёк аднавіў вытворчасьць электраэнэргіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На БелАЭС, першы блёк якой на рамонце ўжо 4 месяцы, чакаюць расейскую інспэкцыюБеларуская АЭС пабудавана паблізу Астраўца пераважна за кошт крэдыту Расеі і па расейскім праекце ВВЭР-1200. Першы блёк БелАЭС пачаў выпрацоўваць электрычнасьць у рэжыме досьледна-прамысловай эксплюатацыі 3 лістапада 2020 году, у камэрцыйную эксплюатацыю яго ўвялі 10 чэрвеня 2021 году.
У рэактар другога энэргаблёку 22 сьнежня 2021 году загрузілі ядзернае паліва, з чаго пачаўся этап яго фізычнага пуску. Камэрцыйнае выкарыстаньне блёку плянавалі пачаць да гэтага лета, аднак гендырэктар «Росатома» Аляксей Ліхачоў, выступаючы 26 красавіка ў Савеце Фэдэрацыі РФ, выказаў надзею на тое, што яго ўдасца здаць у прамысловую эксплюатацыю да канца 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея не ўхваліла выніковы пратакол канфэрэнцыі ААН аб ядзернай зброі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАГАТЭ накіравала місію спэцыялістаў на Запароскую АЭС, захопленую расейскімі войскамі