Блогера перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады. У штрафным ізалятары ён ня можа карыстацца сваімі рэчамі, вымушаны спаць на голых дошках без матраца і пасьцельнай бялізны, яму забаронена набываць прадукты і рэчы першай неабходнасьці, піша тэлеграм-канал Тюрьма для жизни.
Ціханоўскі таксама часова пазбаўлены перадач і лістоў.
Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29 траўня 2020 году ў Горадні. У сьнежні 2021 году ён быў асуджаны на 18 гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ унёс палітвязьняў Сяргея Ціханоўскага і Ігара Лосіка ў «сьпіс тэрарыстаў»Пасьля палітвязьня этапавалі ў папраўчую калёнію № 15 у Магілёве.
11 жніўня 2022 году судзьдзя Кастрычніцкага раёну Магілёва Жанна Пушкіна пастанавіла ўзмацніць рэжым і перавесьці палітвязьня ў турму на 3 гады.
Адрас для лістоў:
Сьледчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі