Генэральная пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу «па факце распаўсюджваньня групай неўстаноўленых асобаў на інтэрнэт-рэсурсах „Флагшток“ і „Зеркало“ інфармацыі аб адмаўленьні генацыду беларускага народа», паведамляе прэс-служба ведамства.
Справу завялі паводле ч. 1 арт. 130-2 Крымінальнага кодэксу (Адмаўленьне генацыду беларускага народа ў публічным выступе, друкаваным або публічна дэманструемым творы, у СМІ, інфармацыі, разьмешчанай у інтэрнэце і інш.).
Санкцыя артыкула прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Для правядзеньня папярэдняга расьсьледаваньня справу накіравалі ў Сьледчы камітэт.
Якая менавіта публікацыя стала падставай для завядзеньня крымінальнай справы, не паведамляецца.
Як выказалі здагадку выданьні, мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра публікацыю аб тым, як улады выпадкова пацьвердзілі масавыя расстрэлы ў Гомлі ў 1937 годзе. Цяпер выпадкова апублікаваныя ўладамі дакумэнты выдаленыя з сайту Гомельскага УКБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракуратура сьцьвярджае, што дапытала больш як 12 тысяч сьведак у справе пра генацыд беларускага народу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў закон аб генацыдзе беларускага народу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць каго скіраваны законапраект аб генацыдзе? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэрор супраць беларусаў падчас вайны быў жахлівы, але гэта не генацыд», — дасьледчык Галакосту