У тым ліку — той, які дапамагае праваахоўным органам Беларусі знаходзіць праціўнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Гэта высьветліла Расейская служба ВВС, вывучыўшы кантракты на паслугі па тэхпадтрымцы і абслугоўваньні сыстэмы відэааналітыкі расейскай сталіцы. У найбліжэйшыя два гады на гэты праект выдаткуюць амаль 800 мільёнаў рублёў (у эквіваленце прыкладна 13 мільёнаў даляраў).
Менавіта дзякуючы гэтым кантрактам удалося высьветліць, што маскоўская сыстэма распазнаваньня твараў выкарыстоўвае чатыры альгарытмы: раней вядомы NtechLab (доляй у якой валодае «Ростех»), а таксама Tevian FaceSDK, VisionLabs Luna Platform і Kipod.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol дасьледаваў, як у Беларусі зьявіўся KIPOD — сыстэма татальнага назіраньня, якая дапамагае рэжыму ЛукашэнкіKipod распрацавала расейска-беларуская кампанія Synesis. Гэты альгарытм актыўна выкарыстоўваўся ў Беларусі на акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Пасьля гэтага ЗША і ЭЗ увялі санкцыі супраць кампаніі і яе заснавальніка Аляксандра Шатрова.
Таксама ў маскоўскай сыстэме распазнаваньня твараў выкарыстоўваюцца альгарытмы VisionLabs Luna Platform ад «Вижнлабс». Кампанія ў 2021 годзе перайшла пад кантроль «дачкі» мабільнага апэратара МТС, асноўны ўладальнік якога — АФК «Систэма» Ўладзіміра Еўтушэнкава.
Luna, як і Kipod, вызначае такія парамэтры, як узрост, пол, расавая прыналежнасьць і нават «эмоцыі». Плятформа — афіцыйны партнэр маскоўскай мэрыі ў праекце Face Pay, адзначае ВВС.
Кампанію-распрацоўшчыка FaceSDK Tevian, па дадзеных выданьня, заснавалі супрацоўнікі лябараторыі мультымэдыя факультэту вылічальнай матэматыкі і кібэрнэтыкі МДУ. Іх альгарытм здольны вызначаць эмоцыі на тварах людзей — «злосьць, страх, сум, радасьць, зьдзіўленьне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За антываенную пазыцыю на 224 грамадзянаў Расеі завялі крымінальныя справы- З дапамогай сыстэмы распазнаваньня твараў у маскоўскім мэтро ў Дзень Расеі затрымалі ня менш як 43 чалавек. Сярод іх былі журналісты і актывісты, фатаграфіі якіх у сыстэме відавочна былі маркаваныя асаблівым чынам. Як адзначылі ў мэдыяпраекце «ОВД- Инфо», некаторым з затрыманых актывістаў паліцэйскія адкрыта заявілі, што на іх стаіць арыенціроўка «Дзень Расеі».
- Расейскія ўлады ўсё часьцей выкарыстоўваюць сыстэму распазнаваньня твараў для кантролю над людзьмі і падаўленьня грамадзянскай актыўнасьці, а колькасьць затрыманых і аштрафаваных постфактум з кожным годам расьце, адзначае «ОВД-Инфо». Пры гэтым часьцей за ўсё ў афіцыйных дакумэнтах аб ужываньні гэтай тэхналёгіі не прыгадваецца, наадварот, гэта ўсяляк хаваюць.
- Найбуйнейшым уладальнікам камэр сачэньня сярод рэгіёнаў застаецца Масква. Па дадзеных мэрыі, тут устаноўлена больш за 200 тысяч прыладаў — на вуліцах, у дварах і пад’ездах, а таксама ў мэтро.