На пастара Дзьмітрыя Падлобку працягваюць ціснуць.
На пастара гомельскай суполкі хрысьціян поўнага Эвангельля «Жывая вера» Дзьмітрыя Падлобку не спыняецца ціск, піша «Флагшток».
Нядаўна яго асудзілі за правядзеньне абраду хрышчэньня ў двары прыватнага дома, расцаніўшы гэта як «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства».
24 жніўня пастару выдалі ў міліцыі папярэджаньне аб недапушчальнасьці паўторнага парушэньня закону «Аб масавых мерапрыемствах». Пра гэта ён расказаў на сваёй старонцы:
«Папярэдзілі, што калі будзе парушэньне закону яшчэ, то гэта ўжо можа быць крымінальная справа. А бонусам мяне апавясьцілі, што цяпер цягам году кожны месяц са мной асабіста будзе сустракацца ўчастковы міліцыянт — каб праводзіць прафіляктычную работу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ксёндз Вячаслаў Барок: перамены ў Беларусі адбудуцца хутка, бо іх хочуць і прыхільнікі ўлады, і народ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гомельскага пастара аштрафавалі на 640 рублёў за абрад хрышчэньня без дазволу ўладаў