У Беларусі заблякавалі сайт выданьня CityDog

Ілюстрацыйнае фота

Як піша рэдакцыя CityDog.io, паведамленьні аб тым, што сайт перастаў адкрывацца ў некаторых мабільных апэратараў, пачалі прыходзіць ад чытачоў увечары 23 жніўня. Сёньня раніцай іх стала яшчэ болей.

Цяпер пры спробе адкрыць сайт зьяўляецца надпіс пра блякаваньне на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі Беларусі, паведамляе «Вясна». Рэдакцыя сайту ня ведае прычынаў блякаваньня.

«На гэты момант мы не атрымлівалі ніякіх апавяшчэньняў ад дзяржорганаў аб прычыне блякаваньня», — адзначае рэдакцыя CityDog.

У Беларусі сайт па-ранейшаму даступны праз VPN.

Пасьля выбараў 2020 году ў Беларусі заблякавалі сайты дзясяткаў беларускіх незалежных мэдыя, большасьць зь іх прызналі «экстрэмісцкімі». Беларусаў рэгулярна затрымліваюць і судзяць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» за перапосты інфармацыі са СМІ, прызнаных «экстрэмісцкімі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм заблякаваў люстэрка навіннага сайту Reform.by
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заблякавалі доступ да сайту Польскага радыё
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм заблякаваў сайт беларускага незалежнага часопісу ARCHE