Падчас гэтага апытаньня чарговы раз задавалася пытаньне аб стаўленьні да розных этнічных і іншых групаў, у тым ліку і да жыхароў Беларусі. Мінулым разам пытаньне аб стаўленьні да жыхароў Беларусі «Рэйтынг» задаваў у красавіцкім апытаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як украінцы ставяцца да жыхароў Беларусі? Вынікі апытаньня паказваюць радыкальную зьменуТады пра халоднае стаўленьне да беларусаў паведаміла траціна апытаных, у жніўні гэтая лічба вырасла да 52%. У красавіку летась холадна ставіліся да беларусаў толькі 4% украінцаў.
За чатыры месяцы, якія прайшлі зь мінулага апытаньня, пагоршылася стаўленьне ўкраінцаў таксама да жыхароў Расеі, да расейцаў, якія жывуць ва Ўкраіне, і да расейскамоўных украінцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы і ўкраінцы — браты? Гутарка з украінскім сацыёлягамУ чэрвені ў інтэрвію Радыё Свабода кіраўнік «Рэйтынгу» Аляксей Анціповіч прадказваў пагаршэньне стаўленьня ўкраінцаў да беларусаў: «Зараз, у чэрвені, калі ідуць размовы пра магчымы напад беларускага войска на Ўкраіну, я думаю, што зараз адмоўнае стаўленьне да беларусаў у паловы ўкраінцаў. Мы і так нясём велізарныя страты на Данбасе. А калі яшчэ адкрыецца другі фронт зь беларусамі... Мы да гэтага гатовыя. Украіна будзе абараняць сябе. Ва Ўкраіне дапускаюць, што самі беларускія вайскоўцы не захочуць ваяваць супраць украінцаў. Але трывога наконт нападу зь Беларусі ва ўкраінскім грамадзтве ёсьць».
Вынікі жнівеньскага апытаньня «Рэйтынгу» пацьвердзілі чэрвеньскі прагноз кіраўніка гэтага дасьледчыцкага цэнтру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад чаго залежыць стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў? Адказвае ўкраінскі сацыёлягПаводле жнівеньскага апытаньня Сацыялягічнай групы «Рэйтынг» стаўленьне ўкраінцаў да жыхароў Беларусі лепшае, чым да жыхароў Расеі, але горшае, чым да жыхароў так званых «ЛДНР» .