У 105-ю гадавіну з дня нараджэньня народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі Радыё Свабода публікуе невядомы раней хатні відэазапіс, зроблены 29 кастрычніка 1993 году — менш як за паўтара года да сьмерці паэта 2 красавіка 1995 году.
У відэакліпе бяруць удзел унучка Ксеня Пілібайт і яе дзеці Марта і Мікіта, а таксама унучка Кацярына Панчанка і яе дачка Настасься, якой у кастрычніку 1993 году народны паэт піша верш. Гэты эпізод і зафіксаваны ў хатнім відэа сям’і Пімена Панчанкі.
Your browser doesn’t support HTML5