Баўгарыя павінна правесьці перамовы з расейскім дзяржаўным энэргетычным гігантам «Газпромам» аб аднаўленьні паставак газу, якія былі спыненыя ў красавіку, заявіў 22 жніўня часовы міністар энэргетыкі Росэн Хрыстаў.
Ён не паведаміў, калі адбудуцца перамовы, але сказаў, што на гэтым тыдні Сафія правядзе перамовы з Азэрбайджанам аб павелічэньні паставак азэрбайджанскага газу і абмяркуе такія пастаўкі з турэцкімі пастаўшчыкамі.
«Улічваючы патрабаваньні бізнэсу і прафсаюзаў, перамовы з „Газпромам“ аб аднаўленьні паставак непазьбежныя», — сказаў міністар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: А калі Расея ня будзе пастаўляць газ? Які плян мае Эўразьвяз«Газпром» скараціў пастаўкі ў Баўгарыю 27 красавіка, калі Сафія адмовілася плаціць за газ у расейскіх рублях пасьля новай схемы, якую вынайшаў Уладзімір Пуцін у якасьці адказу на міжнародныя санкцыі, уведзеныя пасьля поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Кантракт паміж «Газпром экспортом» і кампаніяй «Булгаргаз» заканчваецца ў канцы году.
Папярэдні ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Кірылам Петкавым паведаміў «Газпрому», што Сафія гатовая плаціць за газ толькі ў далярах ЗША, як пазначана ў кантракце, але адказу ад «Газпрому» не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прафіляктычныя працы»: «Газпром» анансаваў новае прыпыненьне працы газаправоду «Паўночны паток»