Ханінэн 16 жніўня зьняў на відэа, як ён выцірае ногі аб украінскі сьцяг. На думку суду, яго віна цалкам даказаная, бо на відэа відаць і чуваць, што да прадмета ён ставіцца менавіта як да сымбаля Ўкраіны. Аляксандар Ханінэн заявіў, што адчувае задавальненьне, калі ўкраінскі сьцяг знаходзіцца ў яго пад нагамі.
Па дадзеных выданьня, да суду ён не прызнаваў сваёй віны і казаў, што гэта быў ня сьцяг Украіны, а адвольны кавалак тканіны, які нагадвае ўкраінскі сьцяг. Да пачатку судовага працэсу Ханінэн прызнаў сябе вінаватым і выказаў шкадаваньне аб учыненым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эстонія прапануе ўвесьці супраць Расеі восьмы пакет санкцый ЭЗАляксандар Ханінэн у 2001 годзе атрымаў тры з паловай гады пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў згвалтаваньні 17-гадовай дзяўчыны зь Літвы. У ліпені 2021 году ён быў прызнаны вінаватым у фізычным гвалце над сваёй дачкой за зьбіцьцё папругай і пагрозы забойствам у выпадку звароту ў паліцыю. За гэта Ханінэн атрымаў 15 месяцаў умоўнага тэрміну.
Суд прыгаварыў Ханінэна да трох месяцаў пазбаўленьня волі. Аднак тэрмін быў скарочаны на траціну на падставе палажэньняў спрошчанай вытворчасьці. У сувязі з тым, што інцыдэнт з апаганьваньнем украінскага сьцяга адбыўся падчас умоўнага тэрміну, яму дадалі адзін год і тры месяцы неадбытага тэрміну пазбаўленьня волі. Пакараньне па сукупнасьці замянілі на 510 гадзін грамадзкіх работ на працягу двух гадоў. Акрамя таго, Аляксандар Ханінэн павінен сплаціць 490,50 эўра ў якасьці працэсуальных выдаткаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эстонія вырашыла не накіроўваць новага амбасадара ў БеларусьСуд у Эстоніі месяц таму даў чатыры месяцы турмы Ўладзіміру Шылаву — сьпеваку-дальнабойшчыку з Пскова з падвойным грамадзянствам, які купіў на донаты дроны для расейскай арміі. Яшчэ восем месяцаў будуць умоўнымі з чатырохгадовым выпрабавальным тэрмінам. Разам з Шылавым прысуд вынесьлі двум мужчынам, якія яму дапамагалі: Ільля і Руслан Галямбоўскі ахвяравалі грошы на куплю дронаў, абодвух асудзілі на пяць месяцаў турмы ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у год і восем месяцаў.