Жыхара Лідзкага раёну асудзілі на чатыры гады пазбаўленьня волі за абразу Лукашэнкі.
Пра гэта паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Горадзенскай вобласьці.
Сьцьвярджаецца, што з траўня 2020 году па красавік 2022 году ў сацсетках абвінавачаны выкарыстоўваў імя карыстальніка «са словам, якое абражае» кіраўніка Беларусі.
Таксама праваахоўнікі сьцьвярджаюць, што асуджаны стварыў у Telegram некалькі акаўнтаў, з дапамогай якіх нібыта захоўваў і распаўсюджваў парнаграфічныя матэрыялы.
Радыё Свабода ня мае магчымасьці абвергнуць ці пацьвердзіць гэтыя абвінавачаньні.
Тэрмін асуджаны будзе адбываць у калёніі ўзмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камэра 1 на 3 мэтры, прагулак няма, за вакном пацукі. У якіх умовах трымаюць за кратамі Міколу Статкевіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі рэстаратара зь сям'ёй і керамістку з мужам. Дзіця апошніх забралі ў прытулак