Пра гэта паведамляе DW.
У верасьні ў Літву для ўзмацненьня яе абароназдольнасьці прыбудуць першыя вайскоўцы з нямецкай брыгады NATO. «Папярэдняя дата — 8 верасьня, але ўсё можа памяняцца», — паведаміў міністар абароны Літвы Анушаўскас у панядзелак, 22 жніўня, агенцтву BNS. Згодна з гэтай інфармацыяй, у Літву павінен прыбыць «вядучы элемэнт штабу».
Колькасьць брыгады — да 5000 вайскоўцаў
Пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну Паўночнаатлянтычны альянс вырашыў умацаваць абарону на ўсходнім флянгу і ўзмацніць баявыя групы NATO, якія там ужо ёсьць, да брыгаднага ўзроўню. Плянуецца, што Нямеччына возьме на сябе камандаваньне брыгадай у Літве колькасьцю 3000-5000 вайскоўцаў. Там будуць разьмешчаныя ўзбраеньні, боепрыпасы і камандны склад. Пры гэтым большая частка салдат будзе дысьлякавацца ў стане гатоўнасьці ў Нямеччыне.
У Літве з 2017 году дысьлякаваны батальён NATO колькасьцю каля 1600 вайскоўцаў, які ўзначальваецца бундэсвэрам. Колькасьць нямецкіх салдатаў у гэтым батальёне перавышае 1000 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канцлер Шольц: Пуцін казаў, што Беларусь і Ўкраіна не павінны быць самастойнымі дзяржаваміПадчас візыту ў Літву на пачатку чэрвеня канцлер Нямеччыны Оляф Шольц заявіў, што падтрымлівае фармаваньне «надзейнай баявой брыгады» для абароны ўсходняга флянгу NATO. «Як саюзьнікі па NATO мы адчуваем салідарнасьць і мы будзем абараняць кожны сантымэтар тэрыторыі NATO ў выпадку нападу», — адзначыў кіраўнік нямецкага ўраду.