Затрымалі студэнтку факультэту міжнародных адносінаў БДУ
Асацыяцыя БДУ 97 паведаміла пра затрыманьне студэнткі факультэту міжнародных адносінаў Аляксандры Кандраценкі.
Аляксандра была куратаркай праекту «На крок бліжэй». У рамках яго абітурыенты БДУ маглі размаўляць зь цяперашнімі студэнтамі і даведвацца шмат карыснай інфармацыі.
У чаце сталі зьяўляцца правакацыйныя паведамленьні, якія ніхто не выдаляў, а сама Аляксандра не выходзіла на сувязь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найбуйнейшыя тэхнічныя ўнівэрсытэты Чэхіі прымуць беларускіх абітурыентаў, але пасьля вэрыфікацыіЗатрымалі менскага рэстаратара разам зь сям’ёй
Сяргей Міргародзкі валодае двума рэстаранамі ў Менску, абодва знаходзяцца на вуліцы Рэвалюцыйнай. Гэта рэстабар «Дом» і нэабістро «Умамі».
Сяргею Міргародзкаму 57 гадоў. Паводле «Нашай нівы», яго затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020 году разам з 55-гадовай жонкай Алай і 24-гадовым сынам Серафімам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бабруйску ў закрытым рэжыме судзяць TikTok-блогера Бяляўскага, яго вінавацяць у абразе ЛукашэнкіУ Менску затрымалі жонку з мужам, 10-гадовую дачку адправілі ў дзіцячы прытулак
Менскую керамістку Натальлю Карнееву затрымалі разам з мужам у пятніцу, 19 жніўня, піша «Вясна».
Натальля — мастачка, пэдагог, керамістка, досьвед працы больш за 13 гадоў. Яна праводзіла майстар-класы па лепцы з гліны.
Як стала вядома Свабодзе, Натальля мае 18-гадовую дачку. Тая цяпер зьбірае дакумэнты на апеку над малодшай сястрой, але гэта зойме ня менш за тыдзень. У дзяўчат розныя бацькі, і бабуляў і дзядуляў у малодшай дачкі няма. Старэйшая сястра — адзіны дарослы чалавек, хто можа ёй апекавацца.