Таварыства беларускай культуры ў Літве праводзіць збор сродкаў на рэнавацыю помніка Францішку Аляхновічу на віленскіх могілках Росы. Напярэдадні на аб’яўленыя рахункі прыйшло ахвяраваньне ў 1000 эўра, а агульная сума збору дасягнула 1850 эўра.
Усяго арганізатары хочуць сабраць 6500 эўра, грошы пойдуць на аднаўленьне і ўсталяваньне помніка на сымбалічнай магіле. Над рэнавацыяй працуе літоўскі мастак Айдас Рыціс Васіляўскас.
Усталяваць адноўлены помнік плянуюць у кастрычніку або лістападзе сёлета.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На сымбалічнай магіле Францішка Аляхновіча на віленскіх Росах паставілі часовы крыжУ 1989 годзе драматурга Францішка Аляхновіча сымбалічна перапахавалі ў Вільні з былых Кальвінісцкіх могілак на могілкі Росы. На кенатафе — сымбалічнай магіле — быў пастаўленая часовая, зробленая з плястыку мадэль помніка аўтарства скульптара Эдуарда Падбярэскага.
Францішак Аляхновіч — адзін з пачынальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, вязень ГУЛАГу, жахі якога першы ў гісторыі апісаў у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «У капцюрох ГПУ». У часе нямецкай акупацыі быў рэдактарам газэты «Biełaruski hołas» (Вільня), забіты ў 1944 годзе, паводле розных вэрсіяў, савецкімі партызанамі, байцамі польскай Арміі Краёвай або немцамі. Быў пахаваны на Кальвінісцкіх могілках у Вільні, якія за савецкім часам былі зьліквідаваныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Магілы вядомых беларусаў на віленскіх Росах, дзе пахаваюць КаліноўскагаКуды ахвяраваць?
Кожны жадаючы можа ахвяраваць сродкі на рахунак ТБК (з краін ЭЗ, ЗША і Канады):
Назва: Gudų kultūros draugija Lietuvoje
SWIFT: CBVILT2XXXX
Bank code: 70440
IBAN: LT34 7044 0600 0028 9613
Пазнака: donation for monument.
Ахвяраваньні зь любых краін, можна рабіць на моладзевую асацыяцыю «StudAlliance»:
Праз Stripe па спасылцы: https://buy.stripe.com/5kA9BYe9wgws0VOfYY (аплата карткай)
Праз BYSOL па спасылцы: https://bysol.org/be/initiatives/monument/ (аплата карткай)
Перадаць сродкі іншым чынам? Пішыце на пошту info.studalliance@gmail.com