Суд Жыткавіцкага раёна (Гомельская вобласьць) 19 жніўня прыгаварыў мясцовага жыхара Дзьмітрыя Крывульку да 1,5 года калёніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Судзьдзя Аляксандр Аношка прызнаў яго вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі ў сацыяльных сетках.
Згодна з інфармацыяй «Палескай Вясны», за тое ж паведамленьне ў дачыненьні да Крывулькі быў ініцыяваны адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт. 19.11 КоАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 жніўня: 5 гадоў калёніі за «абразьлівыя фота» дзяржаўнага сьцяга, два гады — за «абразу» Лукашэнкі і Караева ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 жніўня: 2,5 года калёніі за камэнтар па «справе Зельцара», 3,4 года калёніі за «абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады»