У верасьні ў Вільні запрацуе беларуская тэатральна-фальклёрная студыя. Пачаўся набор дзяцей

Адзін з выкладчыкаў студыі Вячка Красулін, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Зь верасьня ў Вільні пачне працу беларуская тэатральна-фальклёрная студыя для дзяцей «Ў нескладанае».

З гэтай нагоды адкрыты набор у дзьве дзіцячыя групы: малодшая група (узростам ад 5 да 9 гадоў) і старэйшую (ад 10 да 14 гадоў), паведамляе budzma.org.

Заняткі будуць складацца зь дзьвюх частак: тэатральнае майстэрства (майстэрства і плястыка, сцэнічная мова) і фальклёрна-выканаўчыя практыкі (народныя танцы, вывучэньне музычных інструмэнтаў).

Выкладаць у студыі будуць актор тэатру і кіно з 25-гадовым досьведам Сяржук Тоўсьцікаў і выканаўца на дудзе, навуковец Вячка Красулін.

Удзел у занятках будзе бясплатным. Час і месца арганізацыйнай сустрэчы абвесьцяць неўзабаве.

Калі вы зацікаўленыя ў наведваньні заняткаў, а таксама па ўсіх іншых пытаньнях арганізатары просяць пісаць у асабістыя паведамленьні ў тэлеграм на @unieskladanaje_contact.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Танец дастае цябе са змрочных думак». Беларусы пераехалі ў Вільню і вучаць сацыяльным танцам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у Вільні працуе суботняя беларускамоўная школа. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе вучыцца школьніку за мяжой, каб не губляць сувязі зь Беларусьсю. Сабралі некалькі магчымасьцяў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сын зьдзівіўся, што настаўніца не крычыць». Як дзеці беларусаў-уцекачоў вучацца за мяжой
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каб дзеці па вяртаньні ў Беларусь змаглі без праблем вучыцца на радзіме». Новы набор у Першую беларускую онлайн-школу ва Ўкраіне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі закрылі літоўскую школу — за «парушэньні, якія пагражаюць жыцьцю і здароўю дзяцей»