У Літве працуюць 7500 беларусаў, якія прыехалі пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, паведамляе delfi.lt са спасылкай на мясцовую Службу занятасьці.
88% мігрантаў — мужчыны, іх сярэдні ўзрост 37 гадоў, сярэдні заробак — 1786 эўра бяз выліку падаткаў. Большасьць працуе ў Вільні (4200) і Коўне (600), таксама беларусы пераехалі ў Шаўляй, Клайпеду і іншыя гарады Літвы.
Як паведамляе delfi.lt, высокакваліфікаваную працу выконваюць амаль 2000 чалавек (26,6%), зь іх 1700, або 87,1%, — у галіне ІТ або сувязі.
На працы, якая патрабуе сярэдняй кваліфікацыі, занята 5500 беларусаў (73%), нізкакваліфікаваную або некваліфікаваную работу (прыбіральшчыкі, памочнікі на кухні, фасоўшчыкі) выконваюць усяго 86 чалавек (1%).
Адзначаецца, што работнікі зь Беларусі і Ўкраіны (15 800) сплацілі ў ліпені амаль 10 млн эўра падаткаў.