Выведзеная сума складае 10% ад агульнага аб’ёму сродкаў на замежных рахунках расейцаў: на 1 ліпеня яны афіцыйна захоўвалі там 44,7 мільярда даляраў. У параўнаньні з траўнем 2022-га, абʼём выведзеных сродкаў павялічыўся больш як у 3 разы.
Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны сёлета ў лютым. У месяц расейскага ўварваньня ва Ўкраіну расейцы вывелі за мяжу 4,3 мільярда даляраў. Усе лічбы прыведзены з улікам сярэдняга курса даляра за справаздачны месяц.
Кіраўнік фірмы «Газпромбанк Private Banking» Ягор Сусін лічыць, што ўсплёску пераводаў на замежныя рахункі спрыялі два фактары:
- разьмяшчэньне даляраў і эўра на ўнутраным рынку стала нявыгадным;
- Банк Расеі зьмякчыў абмежаваньні па пераводах за мяжу, якія былі ўведзены ў пачатку сакавіка пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Усяго з пачатку 2022 году, па дадзеных ЦБ Расеі, сродкі расейцаў на валютных рахунках скараціліся на 19,4 мільярда даляраў — больш як на 20% ад агульнага абʼёму валюты, якая захоўваецца. Пры гэтым абʼём наяўнай валюты на руках у насельніцтва вырас на 11,5 мільярда даляраў, а абʼём сродкаў на замежных рахунках — на 14,1 мільярда даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Politico: Дзярждэпартамэнт ЗША асьцерагаецца прызнаваць Расею спонсарам тэрарызму праз пагадненьне аб вывазе збожжа ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швайцарыя далучылася да санкцый ЭЗ супраць Расеі, якія ўключаюць забарону на імпарт золата і замарожваньне актываў «Сбербанка»