10 жніўня Віцебскі абласны суд агучыў вырак 38-гадоваму жыхару Браслаўскага раёна Робэрту Кузьняцову. Мужчыну абвінавацілі ў:
- абразе Лукашэнкі;
- узбуджэньні сацыяльнай варожасьці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасьці;
- закліках да захопу дзяржаўнай улады, а таксама распаўсюджваньні матэрыялаў, якія зьмяшчаюць такія заклікі, з выкарыстаньнем інтэрнэту;
- зьдзеку зь дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь.
«У лістападзе 2021 году абвінавачаны разьмясьціў у сетцы інтэрнэт абразьлівыя фотавыявы дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь і камэнтары да яго», — паведамілі ў пракуратуры.
У выніку судзьдзя Галіна Бондал прысудзіла Кузьняцову 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 жніўня: палітзьняволеную Прыгаву пакаралі калёніяй за надпіс «Путлер забойца, Лукаш памагаты. Слава Ўкраіне!»За абразу Лукашэнкі і Караева асудзілі палітзьняволенага жыхара Баранавічаў Аляксандра Кудловіча
Паводле дзяржабвінавачаньня, у верасьні і лістападзе 2020 году Кудловіч разьмясьціў у Telegram-канале і мэсэнджары Viber абразьлівую інфармацыю пра Лукашэнку, а таксама міністра ўнутраных спраў, якім на той момант зьяўляўся Юры Караеў.
Суд Баранавіцкага раёну і гораду Баранавічаў прызнаў мужчыну вінаватым і пакараў яго 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму.
Справу разглядала судзьдзя Іна Паўлоўская.
Сыстэмны блёк і мабільны тэлефон абвінавачанага канфіскавалі ў даход дзяржавы як прылады злачынства, піша выданье Intex-press.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Яўген Батура: «Тая бяда, што накрыла нашую краіну, хутка адступіць»