Да такіх высноваў прыйшлі аўтары дакладу Беларускага Хэльсынскага камітэту аб правах дзіцяці ў адукацыі ў 2021–2022 гадах.
Для дакладу праваабаронцы аналізавалі публічную інфармацыю і праводзілі ананімнае анкетаваньне настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў праз гугл-форму. У анкетаваньні паўдзельнічалі блізка паўтысячы бацькоў і дзяцей і 76 настаўнікаў з усіх рэгіёнаў краіны. Аўтары дакладу падкрэсьліваюць, што назваць гэта рэпрэзентатыўным сацыяльным дасьледаваньнем нельга, тым больш што многія, асабліва настаўнікі, адмаўляліся ад удзелу з прычыны страху, і аўдыторыя аказалася ў асноўным «пратэставай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 5 гадоў на вёсцы закрыліся 118 дзіцячых садкоў і 146 школ. Глядзім, што з рэгіёнамі, якія хоча разьвіваць улада«Школа ў Беларусі — адзін з інструмэнтаў, з дапамогай якога ўлада стварае ўмовы залежнасьці для чалавека, выхоўваючы ў ім пакорлівасьць і ляяльнасьць», — сьцьвярджаюць аўтары дакладу.
«Школьная сыстэма настроена на тое, што дзіця павінна ўбіраць і пагаджацца з усім, што кажуць настаўнікі, не абмяркоўваць і не разважаць над гэтым. Гэта частка фармаваньня лаяльнага дзяржаве чалавека, якому „дзяржава дае ўсё“ і таму можа зь яго патрабаваць усяго, што ёй трэба», — адзначае даклад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У новым навучальным годзе ў старэйшых клясах скароцяць гадзіны на замежныя мовы