Суд Маскоўскага раёну Берасьця абвінаваціў палітзьняволеную Ірыну Прыгаву ў абразе Лукашэнкі (ч. 1, ч. 2. арт. 368 КК), хуліганстве (ч. 1 арт. 339 КК) і апаганьваньні збудаваньняў і псаваньні маёмасьці (арт. 341 КК).
Паводле дзяржаўнага абвінавачаньня, жанчына разьвешвала бел-чырвона-белыя стужкі і сьцягі на вуліцах Берасьця, а таксама напісала алоўкам і крэйдай шэраг антываенных надпісаў, сярод якіх: «Не — вайне», «Пуцін забойца, Лукаш п.н.х.», «Путлер забойца, Лукаш памагаты. Слава Ўкраіне!» і іншыя.
За гэта Прыгаву асудзілі на 1,5 года калёніі, паведамляе «Вясна».
Паводле праваабаронцаў, у справе таксама ёсьць калькуляцыя «шкоды», нанесенай Ірынай дзяржслужбам — так, напрыклад, на карысьць МНС за здыманьне сьцяжкоў жанчыне налічылі 146 рублёў 67 капеек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 жніўня: каб затрымаць удзельніцу пратэстаў 2020 году, сілавікі выбілі акно ў кватэрыПалітвязень Антон Сіманенкаў пакінуў Беларусь
Палітвязьня Антона Сіманенкава абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Падставай для абвінавачаньня стаў скрыншот зь відэа, апублікаванага ў адным з азэрбайджанскіх СМІ. На ім сьледчыя апазналі на акцыі 20 верасьня 2020 году ў Менску Антона, які стаяў у счэпцы ў першым шэрагу. Суд палічыў Сіманенкава вінаватым і асудзіў на 2 гады «хатняй хіміі».
Пасьля суду Антон змог выехаць з краіны, і цяпер ён у бясьпецы, паведамляюць праваабаронцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску судзяць пракурора, які раней абвінавачваў у палітычна матываваных справахЭдуарду Пальчысу ўзмацнілі пакараньне — яго перавялі ў турму №4 у Магілёве
Пра гэта напісала жонка палітвязьня:
«Пальчысу ўзмацнілі пакараньне і перавялі адбываць у турму нумар 4 у Магілёве. Суд быў 5 хвілін па скайпе, відаць, усё прыблізна ў адзін час зь Сяргеем Ціханоўскім і іншымі».
17 сьнежня Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Эдуард Пальчыс правёў месяц у ШЫЗА; Алена Дзядзюля выйшла на волю; у Генадзя Фядыніча праблемы са здароўемУ Менску затрымалі ілюстратара Вадзіма Багрыя
На «пакаяльным» відэа ў праўладным тэлеграм-канале Вадзім кажа, што ствараў стыкеры, «якія распальваюць варожасьць», піша Эўрарадыё.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 12 жніўня: 6 гадоў калёніі 21-гадоваму гарадзенцу; яшчэ 17 чалавек прызналі палітвязьнямі