Берасьцейскі абласны суд пакараў 46-гадовага жыхара Баранавіцкага раёну дзьвюма гадамі «хіміі» праз абвінавачаньне ў ілжывым паведамленьні аб небясьпецы, паведамляе прэс-служба суду.
Згодна з матэрыяламі справы, сёлета 5 траўня абвінавачаны у стане алькагольнага ап’яненьня патэлефанаваў ва ўпраўленьне КДБ па Менску і Менскай вобласьці і сьвядома непраўдзіва заявіў, што 9 траўня па Беларусі па пэўных аб’ектах будзе нанесены ўдар высокадакладнай зброяй.
У выніку мужчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 340 КК (заведама непраўдзівае паведамленьне аб выбуху, падпале або іншых дзеяньнях, якія рыхтуюцца, што ствараюць небясьпеку для жыцьця і здароўя людзей, або прычыненьня шкоды ў буйным памеры, або надыходу іншых цяжкіх наступстваў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 173-і дзень вайны. Лукашэнка зьмяніў кіраўнікоў у Генштабе і Дзяржаўным вайскова-прамысловым камітэце ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакінулі пасьля сябе ўсё, нават тушонку і снарады». На Палесьсі забаранілі наведваць лясы — там былі лягеры расейскіх вайскоўцаў