Аляксандар Лукашэнка сваім указам прызначыў палкоўніка Сяргея Фралова начальнікам Галоўнага штабу — першым намесьнікам камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Ўзброеных Сіл.
Генэрал-маёра Генадзя Казлоўскага Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка ракетных войскаў і артылерыі Ўзброеных Сіл — начальніка ўпраўленьня ракетных войскаў і артылерыі Генэральнага штабу і звольніў у запас з фармулёўкай «па ўзросьце» з правам нашэньня вайсковай формы адзеньня і знакаў адрозьненьня. На яго месца прызначылі палкоўніка Руслана Чэхава.
Аляксандар Лукашэнка таксама вызваліў генэрал-маёра Ігара Дземідзенку ад пасады першага намесьніка старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту. Яго адкамандзіравалі ў Міністэрства абароны і звольнілі з вайсковай службы ў запас па ўзросьце з правам нашэньня вайсковай формы адзеньня і знакаў адрозьненьня.Праўдападобна, што кадравыя зьмены маглі быць зьвязаныя з вайной Расеі супраць Украіны і выкарыстаньнем для атакі беларускай тэрыторыі.